10 сакавiка 2025, панядзелак, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея адмаўляецца ад беларускіх грузавікоў

11
Расея адмаўляецца ад беларускіх грузавікоў

Продажы грузавікоў "МАЗ" знізіліся на траціну.

У лютым 2025 года прадоўжылася зніжэнне продажу грузавых аўтамабіляў "МАЗ", вырабленых у Беларусі. Са звестак аналітычнага агенцтва "Аўтастат Інфа", аб'ём рэалізацыі гэтых аўто зменшыўся на 35% у параўнанні з лютым 2024 года. Калі летась за гэты месяц было прададзена 445 адзінак тэхнікі, то ў гэтым годзе паказчык склаў толькі 290 грузавікоў.

Сітуацыя на рынку новых грузавых аўтамабіляў у Расеі агулам таксама пагоршылася. У лютым 2025 года продажы скараціліся на 46% у гадавой прапорцыі. Калі ў лютым 2024 года было рэалізавана 10 430 новых грузавікоў, то ў гэтым годзе - толькі 5 684.

Варта адзначыць, што такая сітуацыя на расейскім рынку назіраецца і з беларускімі аўтобусамі. У студзені 2025 года ў РФ было прададзена чатыры новыя аўтобусы Менскага аўтамабільнага завода — у 21 раз менш, чым у тым жа месяцы 2024-га (84).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках