Экзатычная садавіна і два ўраджаі на год – ці рэальна гэта для Беларусі?
2- 9.03.2025, 20:35
- 2,614

Актыўнае пацяпленне клімату можа несці самыя непрадказальныя наступствы.
Самыя непрадказальныя наступствы для расліннага свету Беларусі чакаюцца з-за актыўнага пацяплення клімату.
Ужо няўзброеным поглядам заўважныя некаторыя змены. І яны будуць працягвацца, расказаў дырэктар Інстытута экспэрыментальнай батанікі НАН Беларусі Дзмітрый Грума, піша Smartpress.by.
У краіне ўжо культывуюцца некаторыя экзатычныя фрукты. І не толькі ў паўднёвых рэгіёнах ці цяпліцах, але і на Меншчыне ў адкрытым грунце.
«Аднак пакуль нельга сказаць дакладна, як пашырэе спіс такіх раслін. Вядома, паступова гэта будзе адбывацца», - адзначыў навуковец.
А вось наконт двух ураджаяў на год батанік заклікаў пакуль не фантазаваць.
“Думаю, такое наўрад ці адбудзецца. У планах - стварэнне новых засухаўстойлівых гатункаў сельскагаспадарчых культур”, - растлумачыў Дзмітрый Грума.