22 февраля 2025, суббота, 13:10
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики
Комментарии 9
+26 +
Жыве Беларусь, 15:31, 21.02

Беларуская Мова 👍

Ответить
+1 +
Enrico Pallazzo, 22:05, 21.02

Матчына мова

Ответить
+33 +
Сяржук, 15:34, 21.02

Катавалi Цябе,
То на плошчах палiлi,
То пiсалi законы,
То рэзалi крылы,
То цкавалi, як волата-звера на ловах, –
Мова сэрца майго, Беларуская Мова.

Рассяляўся чужак
Памiж нашага люду,
Ён Цябе абражаў,
Ён мяшаў Цябе з брудам,
Дамавiну i крыж бачыў ранкам барвовым
Ён у iмi Тваiм, Беларуская Мова!..

Калi знойдзеш шыпы –
Знойдзеш кветкi шыпшыны,
I жылi на зямлi
Янукi i Гражыны.
Нiбы хваляй камень, шлiфавалiся словы
Мовы мацi маёй, Беларускае Мовы.

Хай зламыснiк дрыжыць,
Хай калоцяцца хлусы –
Не зламаць, не скарыць
Iм народ беларускi.
Покуль верас жыве – жывы пах верасовы –
Мова люду майго, Беларуская Мова!

Сяржук Сокалаў-Воюш
"Родная мова"

Ответить
+15 +
Вера, 16:38, 21.02

Вялікі дзякуй, дарагі Сяржук!

Ответить
+59 +
ДРОН-ДОН-ДОН, 15:39, 21.02

Сорамна што Беларусь адзiная краiна у Еуропе у якой грамадзянам прыходзiца размауляць на чужароднай дзiкуснай мове татара-мангольскiх пачварау! ☹️

Ответить
+16 +
Сяржук, 16:10, 21.02

Гэта плата беларусам за тое што не былі пад ардой. Бо ардынцаў наш Альгерд выгнаў у 1362м годзе. А арда яна сутнасці сваёй не змяніла. Як бы яна не звалась- Мангольская імперыя, Маскоўскі улус, Маскоўскае царства, Расейская Імперыя, Савецкі Саюз, Расейская Федэрацыя - сутнасць адна і тая ж. Захоп, рабаванне і генацыд усіх народаў якія мяжуюць побач

Ответить
+33 +
Мацьвейка, 15:42, 21.02

дарагія беларусы са святам нас усіх, будзе і на нашай вуліцы свята, імкніцеся калі ласка казаць унутры сваёй сям'і на сваёй роднай мове (на трасянцы таксама будзе вельмі добра) на хартыі пішыце каментары на сваёй роднай мове ( натуральна не забываючы выдаляць гісторыю наведванняў з браўзэра) беларусы якія знаходзяцца за мяжой будзьце больш палітычна ітд ітп актыўней,жыве Беларусь!!! мова гэта зброя!!

Ответить
+28 +
Мх, 15:54, 21.02

Усіх са святам! Пачынайце размаўляць хоць на кухнях са сваякамі па беларуску!

Ответить
+5 +
DimoN, 19:33, 21.02

Са святам, сябры!!!

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован